Беларуская Служба

Нобелеўскія лаўрэаты  заклікаюць да палітычнай амністыі ў Беларусі

15.07.2024 15:17
Дадзены зварот – гэта апошняя магчымасць для Лукашэнкі праявіць гуманізм.
Аўдыё
  • Зварот Нобелеўскіх лаўрэатаў

Больш за 60 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі выступілі з адкрытым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам правесці палітычную амністыю ў Беларусі.

У сакавіку лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру накіравалі адкрыты ліст да лідараў ЕС і кіраўніцтва Польшчы з заклікам прыняць меры для вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі. Гэта зварот і пэўныя дзеянні ўжо дазволілі выйсці на волю некалькім палітычным зняволеным.

12 ліпеня быў апублікаваны адкрыты зварот лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі да Аляксандра Лукашэнкі, Генеральнага сакратара ААН, кіраўніцтва Польшчы і іншых краін з заклікам падтрымаць палітычную амністыю ў Беларусі.

Гэта першае ў гісторыі зварот нобелеўскіх лаўрэатаў да Лукашэнкі. Абодва лісты на дадзены момант падпісалі 62 лаўрэаты, і іх колькасць павялічваецца.

Больш падрабязна пра ініцыятыву мы паразмаўлялі з адным з ініцыятараў звароту Дзмітрыем Балкунцом.

- Хачу зазначыць, што гэта другі зварот. Першы быў у сакавіку да ЕС і ўрада Польшчы. Той зварот знайшоў сваіх адрасатаў і быў пачуты ў еўрапейскіх сталіцах. На маю думку, той зварот паўплываў на тое, што ў Беларусі пачаўся часткова працэс вызвалення палітвязняў. Цікавасць Нобелеўскіх лаўрэатаў у падрыхтоўцы новага звароту выклікана тым, што ў Беларусі колькасць палітзняволеных павялічваецца, у вязніцы надалей застаецца адзін з Нобелеўскіх лаўрэатаў – Алесь Бяляцкі.

Чаму Вы думаеце Лукашэнка прыслухаецца да Нобелеўскіх лаўрэатаў? На яго можа толькі Крэмль паўплываць ці Кітай

-  На Лукашэнку ўжо пачалі ціснуць: Польшча ды Кітай, праз блакаду грузавых цягнікоў. Лукашэнка не мае выбару, калі ён не пойдзе на саступкі, - мяжа будзе цалкам зачыненая. Ён павінен вызваліць палітвязняў ды спыніць міграцыйны ціск.

Што далей з ініцыятывай Нобелеўскіх лаўрэатаў?

- Апошні зварот – гэта магчымасць для Лукашэнкі праявіць гуманізм. Прапаганда ў Беларусі казала не раз, што Лукашэнка нічога не робіць пад ціскам, можа толькі праявіць гуманнасць. Яму далі магчымасць яе прадэманстраваць. Дарэчы, сярод падпісантаў апошняга ліста ёсць былы прэзідэнт Калумбіі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію за спыненне 50-гадовую грамадзянскую вайну ў сваёй краіне. Лукашэнка не першы і не апошні кіраўнік, які пайшоў на рэпрэсіі. Але лаўрэаты даюць яму прыклад таго, як можна праявіць сваю гуманнасць. Беларускі рэжым мае шэраг сімвалічных дат, каб выкарыстаць для амністыі палітвязняў. Гэта і 30-цігоддзе прыходу да ўлады, яго сямідзесяцігоддзе ў жніўні. Гэта быў бы для яго добры крок. У адваротным выпадку будзе эскалацыя канфлікту ды канчатковая ізаляцыя Беларусі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле